01.06.23
МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА "АРХIТЭКТУРНЫ СКЕТЧЫНГ БЕЛАРУСI"
1 чэрвеня 2023 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава «Архітэктурны скетчынг Беларусі».
Архітэктурны скетчынг – гэта замалёўкі будынкаў, збудаванняў і вуліц, якія перадаюць агульную атмасферу горада, з захаваннем законаў перспектывы і прапорцый. Скетчынг, у перакладзе з англійскага слова “sketch”, азначае накід, эскіз, эцюд. У апошні час скетчынг стаў папулярным напрамкам выяўленчай дзейнасці сярод сучасных мастакоў. Скетч з’яўляецца не проста хуткім эскізам, а самадастатковай завершанай працай. Навучэнцы УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”, натхнёныя прыгажосцю і разнастайнасцю архітэктурных ансамбляў Беларусі, прадставяць наведвальнікам музея дваццаць работ. Для стварэння малюнкаў былі выкарыстаны асноўныя мастацкія матэрыялы: акварэль, пастэль, маркеры. Архітэктурныя помнікі ў працах цесна звязаны з маляўнічымі краявідамі беларускай прыроды. Выставачны праект пакіне яркае ўражанне і дазволіць здзейсніць падарожжа па Беларусі!
г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных
з 11:00 да 19:00
Каса працуе: з 11:00 да 18:30
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by
