Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленым асобам.
Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Да ведама грамадзян:
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў дырэктара Міцура Ліліі Аляксееўны, тэлефон +375 17 304 78 17.
Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў Касач Анастасія Аляксандраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца сакратаром установы адукацыі Пятровай Ірынай Віктараўнай (Прыёмная):
- па тэлефоне +375 17 243 78 18
- па электроннай пошце gki@minskedu.gov.by
Для таго, каб скарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова пазначыць наступныя звесткі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- адрас
- тэлефон
- адрас электроннай пошты
- кароткі змест заявы
- куды раней звярталіся па дадзеным пытанні
- ці маецца перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананыя
Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўленых звестак, якія неабходныя для падрыхтоўкі да прыёму.
Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў пра злачынства, разгляду не падлягаюцца.
Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у прыёмнай у сакратара Лагута Ірыны Віктараўны.